Першы дзень на Генасамблеі ААН: з кім сустрэлася на палях Ціханоўская? Святлана Ціханоўская знаход…

Мінск Навіны

Першы дзень на Генасамблеі ААН: з кім сустрэлася на палях Ціханоўская?

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША, галоўнай часткай якога з’яўляецца 81-я Генеральная Асамблея ААН у Нью-Ёрку.

Лідарка цягам першага дня на палях Генасамблеі правяла размовы з:
– міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтанен;
– Высокай прадстаўніцай Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас – абмеркавалі вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсіяў, захаванне санкцыйнага ціску на рэжым і дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці;
– міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахкнам;
– прэзідэнтам Чэшскай Рэспублікі Петрам Паўлам;
– міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам;
– міністрам замежных справаў Нарвегіі Эспенам Бартам Эйдэ;
– міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім;
– сенатаркай Джын Шахін — абмеркавалі будучыню амерыканскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, санкцыйны ціск, працу Free Belarus Caucus у Кангрэсе ЗША і вызваленне палітвязняў;
– генеральным сакратаром Рады Еўропы Алэнам Берсэ; 
– генеральнай сакратаркай Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Кайсай Олангрэ.

«Я бачу адзінства сярод краінаў у пытаннях Беларусі. Гэта вельмі важна. Вельмі важна адрозніваць беларусаў ад рэжыму, а Беларусь — ад Расіі. Ізалюючы рэжым, важна не ізаляваць беларусаў. І я бачу, што гэта добра разумеюць»,

— адзначыла Святлана Ціханоўская.