25 гадоў таму пачалася адна з самых доўгіх народных абаронаў Курапатаў.20 верасьня 2001 году, у дзен…

Мінск Навіны

25 гадоў таму пачалася адна з самых доўгіх народных абаронаў Курапатаў.

20 верасьня 2001 году, у дзень інаўгурацыі Лукашэнкі, пачалося пашырэньне Менскай кальцавой дарогі праз Курапаты.

На абарону месца масавых расстрэлаў выйшлі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, моладзь і грамадзкасьць. На шляху будаўнічай тэхнікі ставілі сотні крыжоў, праводзілі набажэнствы і арганізоўвалі кругласутачную ахову.

Народная вахта працягвалася 250 дзён.