У Круглым на Магілёўшчыне расфармавалі папраўчую ўстанову адкрытага тыпуЯк паведамляе @dissidentBY,…

Мінск Навіны

У Круглым на Магілёўшчыне расфармавалі папраўчую ўстанову адкрытага тыпу

Як паведамляе @dissidentBY, гэта адбылося каля двух тыдняў таму. Усіх, хто адбываў пакаранне на «хіміі» ў ПУАТ № 46, перавялі ў іншыя падобныя ўстановы.

У чым прычына «перафарматавання» згаданай лакацыі, дакладна невядома. Паводле некаторых звестак, яна будзе трансфармаваная для больш «злосных» зняволеных («хімікаў»-рэцыдывістаў альбо тых, каму пакараннем такога тыпу замянілі тэрмін у звычайнай калоніі).