
Гарадзенка знайшла непадалёк ад абласнога цэнтру цяжкапараненага сабаку. Падобна, у яго хтосьці страляў
Жывёла ляжала на ўзбочыне дарогі ў вёсцы Няцечы. Калі сабаку прывезлі ў ветэрынарную клініку, высветлілася, што ў яго паламаны пазваночнік, а ў жываце – пранікальнае раненне, нанесеная куляю ад пнеўматычнай зброі.
Інфармацыю пра здарэнне перадалі ў міліцыю, і там цяпер шукаюць таго, хто настолькі негуманным чынам абышоўся з жывёлаю.