Першыя вуліцы 17 Верасня ў гонар Вызвольнага пахода Чырвонай Арміі і далучэння Заходняй Беларусі да …

Мінск Навіны

Першыя вуліцы 17 Верасня ў гонар Вызвольнага пахода Чырвонай Арміі і далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе пачалі з’яўляцца ў заходнебеларускіх гарадах і мястэчках ужо напачатку 1940 года.
Вось некалькі прыкладаў (з таго, што атрымалася хутка знайсці) такога перайменавання для Нясвіжа, Вілейкі і Беластока (Беласток у складзе БССР дэ юрэ праіснаваў да 20 верасня 1944 года, калі быў перададзены ў склад будучай Польскай Народнай Рэспублікі).
З цікавага, у Нясвіжы дагэтуль вуліца 17 Верасня знаходзіцца на тым жа месцы, дзе да прайменавання ў студзені 1940 года была вуліца Бернарзінская.