Сахашчык пракаментаваў інфармацыю пра арышт былога падпалкоўніка Дзмітрыя Зары і яго былых саслужыўц…

Мінск Навіны

Сахашчык пракаментаваў інфармацыю пра арышт былога падпалкоўніка Дзмітрыя Зары і яго былых саслужыўцаў з Мачулішчаў

Былы вайсковец, які далучыўся да дэмакратычнага руху, распавёў «Белсату», што Дзмітрый Зара ў ягонай камандзе займаўся аналізам адкрытых дадзеных і не атрымліваў даручэнняў наладжваць кантакты з былымі саслужыўцамі. Але яны самі наведвалі яго.

Зара – былы падпалкоўнік і вайсковец, які далучыўся да каманды Валерыя Сахашчыка ў 2022 годзе.

Паводле «Нашай Нівы» сам Зара цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску.