
Галасы беларускіх дзетак з далёкага 1990 году…
Часопіс “Бярозка” завітаў у школу №108 у Менску і спытаў у вучняў беларускага 8 “А” класа, што яны думаюць пра нашу мову. Гэта люты-сакавік 1990 году.
“…Расіяне размаўляюць на рускай мове, украінцы па-украінску, літоўцы – па-літоўску… А мы, беларусы, павінны размаўляць на сваёй, беларускай мове, спяваць беларускія песні.” (Бунас Вольга)
“…Наш клас – першы і на нас уся надзея краіны. Мы павінны падняць культуру беларускага народу і зрабіць так, каб гэтая найпрыгажэйшая мова загучала па ўсёй Беларусі”. (Грынкевіч Вольга)
“Я не шкадую, што вучуся ў беларускім класе. Таму што цяпер век адраджэння. І беларускую мову павінна падымаць з руін заняпаду моладзь.” (Зубкоў Андрэй)
Цікава, што з гэтымі дзеткамі зараз? Кім выраслі?..