18 верасня ў Вільні адбудзецца канферэнцыя «Алаіза Пашкевіч, Стэпонас Кайрыс і наш час», прысвечаная…

Мінск Навіны

18 верасня ў Вільні адбудзецца канферэнцыя «Алаіза Пашкевіч, Стэпонас Кайрыс і наш час», прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, паэткі, педагога і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

Алаіза Пашкевіч была адной з выбітных постацяў беларускага нацыянальнага руху, а яе муж Стэпонас Кайрыс вядомы як літоўскі сацыял-дэмакрат, палітычны і грамадскі дзяяч. Іх жыццё было звязана з Вільняй, а іх дзейнасць — з нацыянальным і сацыял-дэмакратычныс рухам беларусаў і літоўцаў.

Размова на канферэнцыі пойдзе пра спадчыну, агульную гісторыю і тое, што яна можа сказаць нам сёння. Бо 150 гадоў гісторыі беларуска-літоўскіх сувязяў — гэта не толькі мінулае, але і частка нашага сучаснага.

18 верасня, 11:00
Вільнюс, Візіт-цэнтр Сейма Літвы

Запрашаем далучыцца да канферэнцыі! Уваход вольны.