
У Варшаве знік 39-гадовы грамадзянін Беларусі
Руслан Кузьмін ад 6 верасня перастаў выходзіць на сувязь і пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома. Пошукамі займаецца пошукава-выратавальны атрад «Сімуран». Руслан родам з горада Рэчыца ў Гомельскай вобласці. Апошні раз ён знаходзіўся ў Варшаве, але пры якіх абставінах знік не паведамляецца.
Родныя і валанцёры просяць усіх, хто мог бачыць Руслана ў Варшаве ці ваколіцах, паведаміць любую інфармацыю. Нават дробная дэталь можа дапамагчы ў пошуках.