
У Беларусі нельга нацягваць вяроўкі для сушкі бялізны ад балкона да дрэва ці іншых аб’ектаў ва двары. За гэта могуць нават аштрафаваць.
Паводле слоў юрыста Уладзіміра Гарбачова, сушыць бялізну дазваляецца толькі ўнутры балкона або лоджыі, а выносіць вяроўкі і іншыя прыстасаванні за межы перыл нельга.
Такія канструкцыі ва двары лічацца самавольнымі — яны могуць псаваць знешні выгляд фасада і загрошчваць прыдамавую тэрыторыю, што супярэчыць правілам дабраўпарадкавання.