Беларуская школа ў Варшаве адкрывае набор вучняў на 2026-27 навучальны год.Беларуская школа ў Варша…

Мінск Навіны

Беларуская школа ў Варшаве адкрывае набор вучняў на 2026-27 навучальны год.

Беларуская школа ў Варшаве вось ужо жо пяты год запрашае на новы навучальны год сваіх былых вучняў і навічкоў. Праз яе парты прайшлі ўжо многія дзясяткі маладых беларусаў і беларусак удалечыні ад родных краёў, якія застаюцца вернымі роднай мове і Бацькаўшчыне.

Запісаць дзяцей у школу можна па спасылцы.

«Каторы год наглядаю, як школа становіцца цёплым домам для яе насельнікаў, нягледзячы на тое, што большую частку, пяць дзён на тыдзень, беларускія дзеці навучаюцца ў польскіх адукацыйных установах, — гаворыць дырэктар школы ў Варшаве Алесь Лозка. — А тут, у суботу, яны стасуюцца са сваімі, блізкімі, аднамоўнымі як аднагодкамі, так і настаўнікамі. Разам увіхаюцца над сшыткамі і наноў аддрукаванымі старонкамі падручнікаў, весяляцца на перапынках, развучваюць беларускія песні і танцы, сябруюць, успамінаюць родныя і не так блізкія мясціны».

Падрабязней. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.