Пра гэта піша навуковец Сяргей Гаранін, які сядзеў з праваслаўным сьвятаром на «сутках».
«Ён памрэ. Так, я ведаю пра “каруселі”. І пра тое, што на Акрэсціна сядзяць шмат-шмат тыдняў, таксама ведаю. І бачыў такіх. Але ТРЫ МЕСЯЦЫ… Да таго ж стан здароўя а. Уладзіслава пагоршыўся. Нават калі я вызваляўся, і ён паціснуў мне руку, то рука ў яго была нядужая, пальцы тонкія, усе костачкі ў іх чуваць… Дык гэта калі было!!! А цяпер?! Да таго ж ён і галадоўку трымаў…
Уладзіслаў чалавек мужны і трымаецца ён з годнасцю і моцна. Падтрымлівае іншых.
Зрабіць яму ЯНЫ нічога не могуць. Таксама прад’явіць яму па факце нічога не можна. Ну, адслужыў ён ліцію па Раману Бандарэнку — дык што? Гэта пастарскі абавязак… Таму… ЯНЫ ЯГО ЗАБІВАЮЦЬ. Фізічна».
Багамольнікаў быў затрыманы 31 жніўня і з таго часу знаходзіцца на Акрэсціна, адбыўшы 6 адміністрацыйных тэрмінаў запар.
Крыніца: Вясна