Берасцейская ўнія. ПачатакУ 1596 годзе ў Берасці была заключаная царкоўная ўнія, якая мела аб’яднац…

Мінск Навіны

Берасцейская ўнія. Пачатак

У 1596 годзе ў Берасці была заключаная царкоўная ўнія, якая мела аб’яднаць хрысціян усходняга і заходняга абрадаў Рэчы Паспалітай, але ў выніку стала прычынай доўгага рэлігійнага і грамадскага супрацьстаяння.

Сёлета спаўняецца 430 гадоў з часу Берасцейскай уніі. Гэтай даце Цімафей Акудовіч, гісторык і сябра БІПГ, прысвячае новы цыкл свайго падкасту Magistra Svita.

У першым выпуску — пра самыя вытокі ўніі. Хто выступіў з гэтай ідэяй? Чаму яна ўзнікла менавіта напрыканцы XVI стагоддзя? Якія праблемы спадзяваліся вырашыць яе ініцыятары?

Аўтар прапануе паглядзець на перадгісторыю Берасцейскай уніі з менш звыклага ракурсу і разабрацца ў прычынах падзеі, наступствы якой на стагоддзі паўплывалі на рэлігійнае і культурнае жыццё Беларусі.

Слухаць новы выпуск Magistra Svita