Беларуса Якава Кудзялевіча не дэпартуюць з Чэхіі. Пра гэта паведаміў яго бацька.”Чэшскі суд абвясціў…

Мінск Навіны

Беларуса Якава Кудзялевіча не дэпартуюць з Чэхіі. Пра гэта паведаміў яго бацька.

“Чэшскі суд абвясціў рашэнне аб апеляцыі на адмову ў міжнароднай абароне майму сыну Якаву. Рашэнне на нашу карысць!” — напісаў Дзмітрый Кудзялевіч.

На пачатку года Якаў Кудзялевіч падаўся на міжнародную абарону, але атрымаў адмову ад МУС Чэхіі. У красавіку яго знайшлі ў непрытомным стане ў пакоі ў прыёмным цэнтры для мігрантаў, якія хадайнічаюць аб міжнароднай абароне. Дактары кажуць, што Якаў прыняў шэраг медпрэпаратаў і правёў без дапамогі каля сутак. Хлопца тэрмінова перавезлі ў шпіталь.

2 ліпеня хлопец выйшаў з комы, у якой правёў 73 дні.