
Галоўнага ўролага Беларусі расстраляў пацыент, які стаў ахвярай дзяржпрапаганды.
У сакавіку 1971 года ў Мінску пацыент стрэліў у прафесара Абрама Міхельсона — вядомага хірурга, аднаго з заснавальнікаў беларускай уралогіі. Праз некалькі дзён 69-гадовы лекар памёр. Пра абставіны яго гібелі савецкая прэса фактычна маўчала.
Міхельсон распрацоўваў новыя метады лячэння, яго працы выдаваліся за мяжой, а «метад Міхельсона» ўвайшоў у сусветную медыцынскую практыку. Аднак на яго кар’еру паўплываў і дзяржаўны антысемітызм позняга СССР.
Забойца Міхельсона быў перакананы, што лекары-яўрэі наўмысна ставяць яму няправільны дыягназ. Суд прызнаў яго псіхічна хворым.
«Зеркало» распавядае гісторыю выбітнага беларускага ўролага і разбіраецца, як асабістая хвароба забойцы спалучылася з атмасферай антысеміцкай прапаганды таго часу.