Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэнеЗ 17 да 21 жніўня 1995 году ў Менску праходзіў с…

Мінск Навіны

Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне

З 17 да 21 жніўня 1995 году ў Менску праходзіў страйк працаўнікоў мэтрапалітэну — сяброў Свабоднага прафсаюзу, якія дамагаліся паляпшэньня эканамічных умоваў працы. Страйк быў жорстка задушаны ўладамі, яго ўдзельнікаў на гады ўнесьлі ў чорныя сьпісы.

Сем гадоў таму Сяргей Навумчык, які ў 95-м быў дэпутатам Вярхоўнага Савету XII скліканьня, стварыў грунтоўны падкаст пра гэты страйк з унікальнымі запісамі з архіваў Радыё Свабода.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 17 жніўня чытайце на сайце Свабоды.

«Мордай у асфальт»: міністар Захаранка падаўляе страйк на менскім мэтро

Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі. Чацьвёртая частка падкасту «Пад Лукашэнкам» прысьвечаная страйку на менскім мэтрапалітэне ў жніўні 1995 г. Пагаршэньне…