
BELPOL выявіў схему паставак падсанкцыйных камплектуючых для вайсковай прамысловасці
Гаворка ідзе пра прадпрыемства «Планар», якое працуе на беларускі і расейскі ВПК.
Паводле расследавання, «Планар» выкарыстоўвае пасярэдніка «Стройгеодор» і праз яго закупляе замежныя кампаненты.
«Стройгеодор» афіцыйна спецыялізуецца на продажы дарожных і дахавых матэрыялаў. Але стала вядома, што праз яго для «Планара» закупляліся камеры машыннага зроку і высокадакладныя механічныя вузлы еўрапейскай вытворчасці.
Раней кампанія ўжо фігуравала ў расследаваннях BELPOL праз пастаўкі высокатэхналагічнага прамысловага абсталявання, у тым ліку лазераў.