
На тэрыторыі БМЗ у Жлобіне ўпаў і выбухнуў беспілотнік. Пра гэта паведамляе выданне @flagshtok
Пры падзенні адбылася дэтанацыя баявой часткі. Гук выбуху чулі ў суседніх мікрараёнах. Паводле інфармацыі выдання, была перакрытая вуліца Прамысловая на пад’ездзе да прадпрыемства.
Пацярпелых, на шчасце, не было.