З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, СЯРГЕЙ!Сёння, 18 жніўня, свой Дзень нараджэння адзначае Сяргей Ціханоўскі!Ад усё…

Мінск Навіны

З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, СЯРГЕЙ!

Сёння, 18 жніўня, свой Дзень нараджэння адзначае Сяргей Ціханоўскі!

Ад усёй каманды Dapamoga віншуем Сяргея і зычым яму здароўя, сіл, энергіі, натхнення і як мага больш добрых падзей наперадзе.

За апошнія гады было занадта шмат выпрабаванняў, таму сёння асабліва хочацца жадаць самага простага і адначасова самага каштоўнага — жыць, быць побач з роднымі і блізкімі, будаваць планы, падарожнічаць, сустракацца з сябрамі і самому вырашаць, якім будзе заўтрашні дзень.

Сяргей — наш сябар і заўсёды жаданы госць у Беларускім Замку . Будзем рады яшчэ не раз сустрэцца тут — ужо за вялікім сталом, у добрай кампаніі і з нагоды выключна прыемных падзей.

З Днём нараджэння, Сяргей! Моцнага здароўя, свабоды ва ўсіх яе сэнсах і да сустрэчы ў Замку!