“Спачатку трэба стаць беларусам, а потым ужо грукацца ў Еўропу”Аляксандр Мілінкевіч яшчэ нядаўна тлу…

Мінск Навіны

Спачатку трэба стаць беларусам, а потым ужо грукацца ў Еўропу

Аляксандр Мілінкевіч яшчэ нядаўна тлумачыў:

Украінцы не былі такія моцныя духам яшчэ 15 гадоў таму. Чаму яны зараз такія? Перш за ўсё — вяртанне ідэнтычнасці. Праўда пра гісторыю Украіны — ва ўніверсітэтах і на тэлебачанні. Паступовае вяртанне мовы, культуры. І ўкраінец, якія любіць сваю краіну абгрунтаванна — праз веды, пачуцці, эмоцыі — канешне, ён будзе яе бараніць і яны паказваюць гэтыя цуды. Вось гэта трэба рабіць і нам і памятаць, што гэта база. Трэба спачатку стаць беларусам, каб папрасіцца ў Еўропу. А калі мы пастсавецкія людзі, то нам самім гэта дае дыскамфорт.