
Мігранты збілі літоўскага памежніка і спрабавалі зацягнуць яго на беларускі бок праз падземны тунэль
Пра такую незвычайную гісторыю пішуць літоўскія медыі Lrytas і Delfi, спасылаючыся на старшыню Прафсаюзу ўстановаў дасудовага расследавання Віленскага ўезду Віталіюса Ягмінаса.
Інцыдэнт здарыўся напрыканцы ліпеня. Мігранты праз адзін са шматлікіх выкапаных на мяжы падземных хадоў патрапілі на літоўскую тэрыторыю і развязалі патасоўку з тамтэйшымі памежнікамі. Аднаго з іх пацягнулі ў тунэль, аднак ён вырваўся. Цяпер службовец знаходзіцца на бальнічным.