«Каб падтрымаць беларускіх пісьменніц». Заснаваная прэмія Евы ВежнавецКніжная супольнасць абвясціла …

Мінск Навіны

«Каб падтрымаць беларускіх пісьменніц». Заснаваная прэмія Евы Вежнавец

Кніжная супольнасць абвясціла прэмію Евы Вежнавец (Святланы Курс). Журы будзе ацэньваць не асобную кнігу, а ўсю творчую працу беларускіх пісьменніц, якіх будуць узнагароджваць.

«Мы засноўваем прэмію, каб ушанаваць памяць Евы Вежнавец і падтрымаць беларускіх пісьменніц. Прэмія будзе прысуджацца беларускай пісьменніцы. Журы будзе ацэньваць не асобную кнігу, а ўсю творчую працу аўтаркі», – паведамляецца ў Telegram-канале прэміі.

Прызавы фонд пачнуць збіраць 9 жніўня на кніжным кірмашы ў бары Karma Crew: у скарб пойдзе частка прыбытку ад продажу кніг. Пазней для папаўнення фонду адкрыюць адмысловы збор. Лаўрэатка атрымае ўсю сабраную суму, памер прэміі абяцаюць раскрыць. Першую пераможцу ўзнагародзяць да канца гэтага года.

Больш чытайце на інтэрнэт-старонцы па спасылцы.