
Па ўсім свеце пройдзе шэраг акцый і мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. Зрабілі для Вас падборку з раскладам імпрэзаў, каб вы маглі далучыцца да Дня Годнасці ў сваім горадзе.
8 жніўня
14:00 — Экскурсія «Беларускія жанчыны свабоды». Пачатак на Лукішскай плошчы каля крыжа паўстанцам.
9 жніўня
Мерапрыемствы да Дня годнасці ў Вільні запланаваныя з 10:30 да вечара. Расклад тут.
У праграме — выступы Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Паўла Севярынца, Паліны Шарэнды-Панасюк ды іншых прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, а таксама канцэрт.
Мітынг-канцэрт у цэнтры Беластока на плошчы Касцюшкі 10 (каля рэстарана Żubrowisko).
У праграме — Марш годнасці, віртуальная выстава, паказ фільма «Пад шэрым небам» і гутарка з Марай Тамковіч і Кацярынай Андрэевай
Мітынг памяці і салідарнасці (Ralph Bunche Park (1st Avenue between East 42nd and East 43rd Street (Насупраць штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў))
Дзень годнасці ў Філадэльфіі (LOVE Park)
інтэрактыўны палітычны перформанс «Боль. Супраціў. Надзея».
Акцыя «Жнівень 2020: Памятаем. Змагаемся. Верым». Для ўдзелу трэба зарэгістравацца
Акцыя салідарнасці «Дэмакратыя для Беларусі!»