
У Горадні адмянілі ўсе квізы – інтэлектуальныя гульні прызналі масавымі мерапрыемствамі
Цяпер на іх патрабуецца атрымліваць дазвол за 15 дзён – піша «Hrodna.lіfe».
У сацсетках крытыкуюць новыя патрабаванні, кажучы, што ў іншых гарадах Беларусі такіх абмежаванняў няма. А вось людзі з іншых гарадоў акурат апасаюцца, што хваля забаронаў дойдзе і да іх.