
Сышла зь зямнога жыцьця Мая Кляшторная – дачка расстралянага ў чорную ноч 30 кастрычніка 1937 паэта Тодара Кляшторнага, сама вязень ГУЛАГу, сузаснавальніца «Мартыралёгу Беларусі». Адзін з апошніх успамінаў пра яе — расповед пра паездку ў Казахстан, дзе тагачасны прэзыдэнт Назарбаеў ушаноўваў яе ў ліку тых, хто прайшоў праз рэпрэсіі. Не дажыла Мая Тодааўна да часоў, калі зьнікне зь беларускай зямлі той, хто шануе толькі НКВДзістаў ды іх пасьлядоўнікаў. Вечная памяць.