Улады ўнеслі ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» тэлеграм-канал краязнаўчага праекта «П…

Мінск Навіны

Улады ўнеслі ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» тэлеграм-канал краязнаўчага праекта «Пошукі старога Гомеля».

«Навіна кепская, але чаканая, — каментуюць аўтары краязнаўчага праекта. — Мы не будзем чакаць дэталяў справы ад ананімнага суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля і невядомага заяўніка. Тым больш не будзем абскарджваць гэтае рашэнне. Мы добра ведаем цану такіх рашэнняў.
Што магло не спадабацца невядомаму ініцыятару працэсу? Нашы самастойныя гістарычныя даследаванні Гомеля? Беларуская мова? Нейкі пост за 12 гадоў існавання пабліка? Хутчэй за ўсё — усё разам. Не шукайце тут сэнсу».

Тэлеграм-канал працягне працу, новыя матэрыялы будуць з’яўляцца па меры знаходжання ўнікальных фотаздымкаў. Фармат анлайн-віктарын пакуль прыпынены.

Праект па гістарычных даследваннях Гомеля існуе з 2015 года. Спачатку гэта была пляцоўка для каардынацыі валанцёраў, якія аднаўлялі гістарычны драўляны дэкор у Гомелі. З часам яна ператварылася ў краязнаўчую супольнасць.