
“Мы чакаем, што фінансаванне будзе паступаць, — кажа Алена Хіля. — Рашэннем мясцовых Саветаў дэпутатаў можна будзе рэалізаваць будаўніцтва тых жа пляцовак для выгулу, накіроўваць сродкі на валанцёрскую стэрылізацыю жывёлаў для тых, хто не можа сабе гэта дазволіць.
Гэта значыць, калі сёння кожны грамадзянін паставіцца адказна і заплаціць падатак, у дзяржавы з’явіцца магчымасць у тым ліку пабудаваць дадатковыя прытулкі, дзе гэта неабходна, па ініцыятыве грамадзян”.
З ліпеня 2026 года падатак давядзецца плаціць нават за незарэгістраваных хатніх жывёлаў. Стандартная стаўка для звычайных парод сабак, напрыклад, — 14 рублёў за квартал (у Мінску — 11,1 рубля).
Згодна з падлікамі Алены Хіля, дзяржава штогод недаатрымлівае каля 3 млн рублёў падаткаў з гаспадароў сабак: “Гэта вельмі добрая сума”.