
Інфармацыю апублікаваў тэлеграм-канал, звязаны з Раманам Пратасевічам. Там кажуць, што замах рыхтаваў актывіст з Рагачова Дзяніс Дашкевіч.
Нагадаем, што раней беларускі МЗС перадаваў Польшчы інфармацыю пра тое, што нейкі беларус хацеў адпомсціць неназванай «беларускай актывістцы ў Польшчы» за нібыта адмову дапамагчы з легалізацыяй.
Паводле інфармацыі Reform.nеws, польскія ўлады сапраўды распачалі працэдуру пазбаўлення Дашкевіча статусу ўцекача па запыце Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW).
Але ў дакументах няма абвінавачанняў у тэрарызме або замаху – Дашкевіча папрасілі падаць тлумачэнні пра сваё пражыванне, дзейнасць і магчымыя судзімасці.
Офіс Святланы Ціханоўскай назваў гісторыю правакацыяй і заявіў, што не меў з Дашкевічам ніякіх кантактаў і не атрымліваў ад яго зваротаў. А Польскі МЗС сказаў, што папярэджанне магло быць зроблена з прапагандысцкімі мэтамі.
Абноўлена. У інтэрв’ю «Люстэрку» Дзяніс Дашкевіч пацвердзіў, што на эмоцыях сапраўды мог напісаць праваабаронцам пагрозы на адрас дзяцей Ціханоўскай, але кажа, што не меў намеру іх здзяйсняць.
Таксама ён сказаў, што польскія спецслужбы правяралі яго пасля гэтых паведамленняў, але не затрымлівалі.