Уся Еўропа абвясціла байкот чэмпіянату свету па футболе 2030 года55 нацыянальных асацыяцыяў УЕФА за…

Мінск Навіны

Уся Еўропа абвясціла байкот чэмпіянату свету па футболе 2030 года

55 нацыянальных асацыяцыяў УЕФА заявілі, што іх зборныя не будуць удзельнічаць у турнірах ФІФА, пакуль арганізацыя не адмовіцца ад планаў прадаць долю ў чэмпіянаце свету прыватным інвестарам.

Сярод патэнцыйных пакупнікоў называюць амерыканскі фонд Thrive Capital, заснаваны Джошуа Кушнерам – сваяком Дональда Трампа. Таксама цікавасць да здзелкі праяўляе інвестыцыйны гігант Apollo Sports Capital.

Паводле УЕФА, план продажу быў падрыхтаваны без празрыстасці і кансультацый з нацыянальнымі асацыяцыямі Еўропы.

УЕФА папярэджвае, што прыход прыватных інвестараў можа прывесці да яшчэ большай камерцыялізацыі футбола: росту ўплыву фінансавых фондаў на прыняцце рашэнняў, змены месцаў, частаты і фармату турніраў дзеля павелічэння прыбытку:

Гэта не інвестыцыйны прадукт, а агульная спадчына сусветнага футбола, якая не павінна быць прадметам продажу

— гаворыцца ў заяве