Фонд BySol распачаў традыцыйны збор для дзяцей палітвязьняў перад 1 верасьня: https://smarturl.click…

Мінск Навіны

Фонд BySol распачаў традыцыйны збор для дзяцей палітвязьняў перад 1 верасьня: https://smarturl.click/RZabm

Гэта штогадовы дабрачынны збор для дзяцей беларускіх палітзьняволеных унутры краіны і за мяжой. Збор прымеркаваны да пачатку новага навучальнага году.

Падаць заяўку на атрыманьне дапамогі могуць сем’і палітзьняволеных зь дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў ці абодва знаходзяцца ў зьняволеньні не менш чым тры месяцы (у тым ліку на «хіміі» з накіраваньнем або без), былыя палітзьняволеныя зь дзецьмі, вызваленыя пасьля 1 студзеня 2024 году.