Зусім не падзяляю аптымізму пасьля галасаваньня ў Сэнаце пра санкцыі да Расеі і чарговых абяцаньняў …

Мінск Навіны

Зусім не падзяляю аптымізму пасьля галасаваньня ў Сэнаце пра санкцыі да Расеі і чарговых абяцаньняў Трампа. Гэтыя санкцыі для прэзыдэнта ЗША маюць не абавязковы, а рэкамэндацыйны характар, і пасьля першай жа размовы з Пуціным мы пачуем нешта кшталту — «Адбылася добрая, вельмі добрая гутарка, Пуцін вельмі хоча міру, Пуцін вельмі хоча зьдзелку, і я даў яму яшчэ два тыдні. Альбо тры. Альбо пяць. Бо Пуцін вельмі хоча миру!».

Пакуль Трамп будзе ў Белым Доме (імпічмэнт нерэальны — яго апанэнты ўвосень відавочна перамогуць на выбарах у Кангрэс і абвесьцяць імпічмэнт, але гэтак жа відавочна не набяруць месцаў у Сэнаце, патрэбных для зацьвярджэньня імпічмэнту) — спадзевы на дапамогу марныя.