
Павел Латушка перадаў у акруговую пракуратуру Варшавы інфармацыю пра сем спробаў вярбоўкі дэлегатаў Каардынацыйнай рады. Гаворка ідзе пра чальцоў фракцыі “Латушка і рух “За Свабоду” ў КР і супрацоўнікаў НАУ.
Таксама Латушка перадаў адпаведныя звесткі ў Міністэрства замежных спраў і Міністэрства унутраных спраў Польшчы.
Важна перадаваць гэтую інфармацыю праваахоўным органам для таго, каб яны расследавалі яе з пункту гледжання злачынстваў экстратэрытарыяльнага характару, якія масава здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі на тэрыторыі Польшчы і іншых дзяржаў-сябраў ЕС.