У Берліне фургон на вялікай хуткасці заехаў у натоўп людзей падчас ЛГБТ-прайду. Адзін чалавек загіну…

Мінск Навіны

У Берліне фургон на вялікай хуткасці заехаў у натоўп людзей падчас ЛГБТ-прайду. Адзін чалавек загінуў, не менш за 16 пацярпелі. У некаторых — цяжкія траўмы, якія пагражаюць жыццю.

Гэта адбылося каля 22:15 суботу, калі ў сталіцы Германіі заканчваўся Christopher Street Day — найбуйнейшы ЛГБТ-прайд Еўропы, які праводзіцца з 1979 года. У шэсці ўдзельнічалі сотні тысяч чалавек. Арганізатары згарнулі прайд датэрмінова.

Паліцыя назвала здарэнне тэрактам і апублікавала фота падазраванага. Гэта 21-гадовы Абдул Б., яго яшчэ не затрымалі. Паводле паліцыянтаў, хлопец “прылічваецца да ісламісцкага асяроддзя Берліна”.