
«Пасля ШІЗА пачаў кульгаць». Жонка Ігара Ільяша заявіла пра рэзкае пагаршэнне ягонага здароўя
Журналіст і палітвязень Ігар Ільяш сустракае 38-ы дзень нараджэння ў бабруйскай калоніі.
Паводле ягонай жонкі Кацярыны Андрэевай, пасля некалькіх змяшчэнняў у ШІЗА ў яго з’явіліся ацёкі, пагоршылася каардынацыя рухаў, зрок, а таксама ён пачаў кульгаць.
Таксама ён моцна схуднеў праз умовы ўтрымання і абмежаванні на набыццё прадуктаў.
Падрабязнасці – па спасылцы