
Кніжкі прапагандыстаў настолькі нікому не патрэбныя, што іх спрабуюць уцюхваць па разнарадцы. Кіраўнікам беларускіх прадпрыемстваў прыходзяць лісты: вось гэта і гэта трэба набыць для “арганізацыі ідэалагічнай працы ў працоўных калектывах”.
Хочуць за гэтую макулатуру няслаба. 500-старонкавы “Прысмак каляровых рэвалюцый” каштуе 315 рублёў, дзве кнігі “Беларусь едная” — 414 рублёў. Пры гэтым выдавец заяўляе, што цэны сфарміраваныя “з улікам кан’юнктуры рынка”.
І паспрабуй толькі не набудзь…