
Памерла пісьменьніца і журналістка Сьвятлана Курс (Ева Вежнавец). Пра гэта ў фэйсбуку паведамілі яе родныя.
У першым нумары часопісу Аrche ў 1998 годзе было апублікавана яе першае апавяданьне «Мы два Хохлікі». У 2008 годзе ў «Кнігарні Нашай Нівы» выйшаў зборнік апавяданьняў «Шлях дробнай сволачы». У 2015 годзе ў Нашай Ніве апублікавала сваё апавяданьне «Параска і яе чорны бык», не пад псэўданімам, а пад сапраўдным прозьвішчам.
У 2020 годзе выйшла кніга «Па што ідзеш, воўча?». У 2021-м кніга атрымала прэмію імя Гедройця за найлепшую кнігу Беларусі.
Зьвяз літоўскіх літаратурных перакладнікаў уганараваў прэміяй імя Дамінікаса Урбаса за 2026 год перакладніцу Юргіце Яспаніце-Буракене за пераклад аповесьці «Па што ідзеш, воўча?» зь беларускай на літоўскую мову (выдавецтва Other Books, 2026).