Аўгустоўская аблава адбывалася з 12 да 28 ліпеня 1945 года, яе мэтай было знішчэнне польскага антыка…

Мінск Навіны

Аўгустоўская аблава адбывалася з 12 да 28 ліпеня 1945 года, яе мэтай было знішчэнне польскага антыкамуністычнага падполля ў раёне Сувалак і Аўгустова. Камуністычныя войскі і спецслужбы прачасалі поўнач сучаснага Падляскага ваяводства: акружалі вёскі і арыштоўвалі ўсіх, каго падазравалі ў супрацоўніцтве з польскім падполлем. Пад аблаву трапілі і жыхары чатырох вёсак Гродзенскага раёна. Першапачаткова былі затрыманыя каля 7 тыс. чалавек.

Ва ўрачыстасцях у Аўгустове прыняў удзел дзеяч Саюза палякаў у Беларусі, былы палітзняволены Анджэй Пачобут. “Я быў сёння між тымі, хто памятае, у тым ліку і пра ахвяр з Гродзеншчыны — жыхарах вёсак Калеты, Баляненты, Асочнікі і Турэц Гродзенскага раёна”, — напісаў Пачобут у Facebook.

https://mostmedia.io/2026/07/13/u-augustove-ushanavali-ahvjar-zlachynstva/

У Аўгустове ўшанавалі ахвяр злачынства, якое ўчынілі Саветы на польска-беларускім памежжы

У Аўгустове і вёсцы Гібы ўшанавалі ахвяр Аўгустоўскай аблавы, якую 12 ліпеня 1945 года пачалі Чырвоная армія, НКУС і Народная польская армія. Аблава лічыцца найбольшым злачынствам супраць палякаў, здзейсненым пасля Другой Сусветнай вайны. У яе выніку зніклі…