
Як выглядала старое Берасце на месцы Брэсцкай крэпасці? Параўнанне 1823 і 2026 гадаў
Праект VisitBrest апублікаваў відэа, у якім параўноўваюцца рэканструкцыя старога Берасця ўзору 1823 года і сучасныя аэраздымкі тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.
Аўтары паказалі, дзе знаходзіліся галоўныя вуліцы, касцёлы, кляштары і калегіумы старога Берасця, а таксама як змянілася гарадская прастора за апошнія два стагоддзі. Рэканструкцыя створана на аснове архіўных планаў, карт і гістарычных даследаванняў.
Стваральнікі падкрэсліваюць, што відэа носіць асветніцкі характар, а прадстаўленыя візуалізацыі з’яўляюцца мастацкай інтэрпрэтацыяй гістарычных матэрыялаў, а не дакладнай рэканструкцыяй.
Відэа па спасылцы: https://youtu.be/y3APwLHiksk
Дзе знаходзіўся стары горад? Параўноўваем 1823 і 2026 гады
Где знаходзіліся галоўныя вуліцы, касцёлы, кляштары і калегіумы старога Берасця? У гэтым відэа мы параўноўваем сучасныя аэраздымкі Брэсцкай крэпасці з рэканструкцыяй горада пачатку XIX стагоддзя і паказваем, як змянілася яго прастора.
Рэканструкцыя падрыхтавана…