Каля Сафійскага сабора ў Полацку знайшлі сцяну XII стагоддзяПаводле археолагаў, гэта рэшткі ўсходня…

Мінск Навіны

Каля Сафійскага сабора ў Полацку знайшлі сцяну XII стагоддзя

Паводле археолагаў, гэта рэшткі ўсходняй галерэі, якая была прыбудавана да першапачатковага храма, узведзенага ў XI стагоддзі.

Акрамя сярэднявечнай муроўкі, даследчыкі знайшлі культурныя пласты XVI–XVII стагоддзяў, сляды разбурэння сабора ў XVIII стагоддзі, а таксама манеты, упрыгожанні і прадметы побыту.