
Праз вайну ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў, мяркуе ўкраінскі біёлаг Іван Русеў. Аднак маштабы бедства з берага ацаніць цяжка: толькі малая частка загінулых жывёл выкідваецца на бераг.
Дэльфіны гінуць ад падводных дронаў, вайсковых санарных сістэм, выбухаў марскіх мін, а таксама шкодных рэчываў з затопленых вайсковых караблёў. Праз гэта жывёлы губляюць арыентацыю, горш знаходзяць ежу або труцяцца.
Біёлаг таксама папярэджвае пра наступствы для ўсёй экасістэмы Чорнага моря. Ён тлумачыць, што дэльфіны з’яўляюцца важнай часткай харчовага ланцужка. Масавае скарачэнне іх колькасці можа надоўга парушыць экалагічную раўнавагу.