
У Рагачове разбураецца дом, дзе жыў і ствараў свае творы вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч.
Гэты дом яшчэ ў 1914 годзе пабудаваў дзед пісьменніка – Васіль Грынкевіч. У Караткевіча там быў уласны пакой, у якім ён пісаў раманы «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Таксама ў гэтым доме аўтар працаваў над творамі «Ладдзя Роспачы», «Сівая легенда» і «Віно дажджоў».
У ролiку відаць, што плот каля дома часткова абваліўся, а сам будынак паступова губляе свой гістарычны выгляд.