Пенсіянер з Гарадзенскага раёна прабыў у лесе сем дзён і сам выйшаў да вёскі

Мінск Навіны

Сем дзён правеу ў лесе. Еў чарніцы, піў ваду з балота.

У Гарадзенскім раёне праз тыдзень знайшлі жывым зніклага грыбніка.

Пенсіянер пайшоў у грыбы з вёскі Лосева 22 чэрвеня і не вярнуўся дадому. Сёння ўночы сам выйшаў да вёскі, там яго заўважыў памежны патруль.

Удзел у пошуках бралі больш за 300 чалавек. Знайшлі мужчыну за пяць кіламетраў ад дому.