
AppStore выдаліў аплікацыі VK — у карпарацыі гэта патлумачылі санкцыямі.
Apple заявіла, што мусіць выконваць законы і санкцыйныя патрабаванні краін, у якой працуе кампанія. Таму ў карыстальнікаў IOS знікне магчымасць спампоўваць “ВК”, “Аднакласнікі”, “ВК Музыку”, “ВК Відэа”, “ВК Знаёмства”, “ВК Званкі” і “Дзэн”.
У тых, хто ўжо ўсталяваў аплікацыі, яны пакуль працягнуць працаваць.