
«Гэта нельга прымаць за норму». У былой турме КДБ Літоўскай ССР адкрылася выстава пра беларускіх палітвязьняў → https://smarturl.click/kvAv4
У віленскім Музэі акупацыі і барацьбы за свабоду, які месьціцца ў былой вязьніцы КДБ, з 26 чэрвеня можна пабачыць ня толькі старонкі справаў, заведзеныя на «ворагаў народу» у сталінскія часы.
Са сьцен камэры № 16 на наведнікаў музэю ў былой вязьніцы КДБ у Вільні цяпер глядзяць і партрэты былых беларускіх палітвязьняў.
«Тое, што вы тут бачыце, гэтак ці інакш захавалася ў краіне, якая адсюль усяго за 40 кілямэтраў — у Беларусі, дзе правіць рэжым Лукашэнкі», — тлумачыць турыстам гід.