Сёння пройдуць дэбаты на пасады віцэ-спікераў КРНа дадзены момант на дзве пасады прэтэндуюць 5 чалав…

Мінск Навіны

Сёння пройдуць дэбаты на пасады віцэ-спікераў КР

На дадзены момант на дзве пасады прэтэндуюць 5 чалавек.

Дэбаты пройдуць у межах Другога агульнага пасяджэння Каардынацыйнай Рады IV склікання сёння, а 20:00 па мінскім часе.

Жывая трансляцыя мерапрыемства будзе адбывацца на ютуб-канале КР.

Спіс кандыдатаў на пасады віцэ-спікераў КР (у парадку падачы):

Юрась Зянковіч — «Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”»
Андрэй Колас — «Ваш Голас»
Павел Мар’еўскі — «Еўрапейскі выбар»
Яўгеній Андрэйчык — «Наступ»
Анатоль Міхнавец — «Рух Воля»