
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Павел Церашковіч паразмаўляў з Белсатам і пракаментаваў сучаснае становішча вышэйшай адукацыі ў Беларусі:
«Наколькі канкурэнтаздольная беларуская адукацыя – гэта пытанне. У выніку рэпрэсіяў з вышэйшай школы былі звольненыя да 2800 выкладчыкаў са ступенямі кандыдата і доктара навук. Узровень «аступененасці» згодна з афіцыйнымі звесткамі – 40 %. То бок большая частка выкладчыкаў не маюць акадэмічнай ступені і не маюць права выкладаць ва ўніверсітэтах. Адсюль заняпад якасці».