20 снежня 1994 года дэпутат да БНФ Сяргей Антончык выступіў на сесіі Вярхоўнага Савета XII склікання з дакладам аб карупцыі ў атачэнні прэзідэнта Лукашэнкі. Новы кіраўнік дзяржавы загадаў начальніку ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандру Фядуту, каб даклад не з’явіўся ў газетах.
Аднак Фядута ў знак пратэсту загадаў, каб дзяржаўныя газеты дэманстрацыйна выйшлі з белымі плямамі. Хутка Фядуту звольнілі, а ў дачыненні Антончыка была распачатая крымінальная справа. Ужо ў 1995 годзе абраны народам прэзідэнт забараніў друкаваць у Беларускім доме друку беларускія незалежныя газеты, а новым галоўным рэдактарам выдання “Советская Белоруссия” стаў Павел Якубовіч.