Зяленскі паказаў месцы вайсковых баз і інфраструктуры ў Беларусі ўздоўж дзяржаўнай мяжы

Мінск Навіны

Зяленскі паказаў дзе ў Беларусі вайсковыя базы і інфраструктура

Украіна стварае новыя брыгады, якія змогуць адбіваць наступ з поўначы. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі.

“Уздоўж нашай дзяржаўнай мяжы ў Беларусі завяршаецца будаўніцтва дарожнай інфраструктуры і баз захоўвання боепрыпасаў і паліва, якія не маюць іншага сэнсу, акрамя ваеннага. Гэта памежныя раёны Кобрын – Ковель, Іванава – Маневічы, Лунінец – Сарны, Рэчыца – Корасцень і Гомель – Чарнігаў. Мы ведаем, што ў расейскіх дакументах гэта апісваецца менавіта ў кантэксце задач так званага «СВА»”, – гаворыцца ў паведамленні.

На мапах, якія апублікаваў украінскі прэзідэнт, пазначаныя база паліва ў пасёлку Красны Бераг і вайсковы гарадок з палігонам для войскаў ССА пад Рэчыцай. База для артылерыйскіх боепрыпасаў у Вялікай Гарожы на Магілёўшчыне. Таксама – развязкі і масты праз рэчкі, у тым ліку ў Берасцейскай вобласці.

Больш інфармацыі чытайце ў тэксце па спасылцы.
І тут тэкст даступны з Беларусі.