ПРЭМ’ЕРАНовы фільм пра Мікалая Статкевіча паказвае супрацьстаянне дзвюх супрацьлеглых сістэм каштоўн…

ПРЭМ’ЕРА
Новы фільм пра Мікалая Статкевіча паказвае супрацьстаянне дзвюх супрацьлеглых сістэм каштоўнасцяў.
Будучая еўрапейская дэмакратычная Беларусь і агрэсіўны тупы савок, з рэпрэсіямі і дыктатарскай уладай.
Першую Беларусь увасабляе Статкевіч – герой, пасіянарый, патрыёт, гарант дэмакратычных перамен, які аддаў усё сваё свядомае жыццё для пабудовы незалежнай квітнеючай Беларусі.
Другую – Лукашэнку – злачынец, які незаконна захапіў уладу, фізічна знішчае сваіх супернікаў, здраднік, які прадаў незалежнасць Беларусі дзеля ўласнай аднаасобнай улады, фактычна здаў краіну Пуціну і ўцягнуў Беларусь у вайну супраць Украіны.
Статкевіч і Лукашэнка абодва падпалкоўнікі.
Статкевіч – сапраўдны ваенны, кандыдат тэхнічных навук, якому з-за яго дзейнасці не далі абараніць доктарскую. Шляхціц па нараджэнні, рыцар па жыцці, абаронца сваёй радзімы.
Лукашэнка – прыстасаванец, недавучка, які зрабіў кар’еру камсамольскага работніка,
“спецыяліст шырокага профілю”, які разваліў краіну. Хітры, помслівы кар’ерыст, які прыйшоў да ўлады, адразу пачаў знішчаць беларускіх лідэраў. Ганарыцца тым, што ён апошні дыктатар Еўропы і “рускі са знакам якасці”.
https://youtu.be/ciGA2EGD6_s

МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ — ШЛЯХ ДА ПЕРАМОГІ // Mikalai Statkevich path to victory

Новы фільм пра Мікалая Статкевіча паказвае супрацьстаянне дзвюх супрацьлеглых сістэм каштоўнасцяў.
Будучая еўрапейская дэмакратычная Беларусь і агрэсіўны тупы савок, з рэпрэсіямі і дыктатарскай уладай.
Першую Беларусь увасабляе Статкевіч – герой, пасіянарый…