
Павел Латушка звярнуўся да ўладаў Польшчы наконт умоваў працы беларускіх таксоўцаў. Палітык просіць пры падрыхтоўцы новых правілаў для кіроўцаў таксовак улічыць сітуацыю беларусаў пад міжнароднай абаронай.
Згодна з новымі нормамі таксоўцы будуць абавязаныя для працы падаваць даведку аб несудзімасці з краіны паходжання. Для беларусаў са статусам міжнароднай абароны гэта можа быць немагчыма і небяспечна: кантакты з уладамі РБ могуць паставіць пад пагрозу іх статус і бяспеку.